Абласны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2020» праходзіць 26 студзеня ў Палацы культуры вобласці. У аглядзе прымаюць удзел дзяўчаты, якія раней прайшлі праз рэгіянальны адбор па ўсёй Магілёўскай вобласці. Прыгажосць, пластычнасць, уменне размаўляць з людзьмі, таленты, здольнасці, а таксама магчымасці кожнай прэтэндэнткі на тытул ацэньваюць госці з Мінска і магілёўцы. У складзе журы: фотамастак Міхаіл Маруга, «Міс Беларусь – 2006» Кацярына Літвінава, кіраўнік Belarus Fashion Week Яніна Ганчарова, аўтар-выканаўца, музыкант, спявак, артыст, шоўмен, вядучы «Папаши-Шоу» на Радыё АНТ, саліст гурта «One Hell Thing» Іван Вабішчэвіч, дырэктар мадэльнага агенцтва «Студыя Тамара» Тамара Ганчарова, тэлевядучыя АНТ Аляксандр Сярэбранікаў і Яўген Булка, дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Алена Троіцкая, галоўны рэдактар Магілёўскай гарадской газеты «Веснік Магілёва» Павел Савельеў, спецыяліст упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Яўген Белавусаў. Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2020» пройдзе 15 мая 2020 года ў Мінску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая