У МДУ імя А. А. Куляшова 12 лютага адбылася IX пазачарговая канферэнцыя Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру». Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі вынікі працы абласнога аддзялення і раённых арганізацый за мінулы год. Таксама прагаварылі некаторыя пытанні па ўдасканаленні далейшай дзейнасці. Падчас мерапрыемства адбылося пераабранне старшыні праўлення абласнога аддзялення. Пасаду кіраўніка ўзначаліў Андрэй Нікіцін. Да гэтага дня пост займала Валянціна Мельнікава. За шматгадовую добрасумленную працу, рэалізацыю міратворчых і дабрачынных праграм, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці Валянціна Фёдараўна ўдастоена Ганаровай граматы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама Ганаровай граматы грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Па заканчэнні афіцыйнай часткі адбылася цырымонія ўзнагароджання членаў, актывістаў, ветэранаў абласной арганізацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая