RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінэканомікі збірае прапановы па новай дзяржпраграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва»

Міністэрства эканомікі збірае прапановы па дзяржпраграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады, паведамілі ў міністэрстве.

Прапановы па фарміраванні дзяржпраграмы і мерапрыемствы для ўключэння ў комплекс мер па яе рэалізацыі (з тлумачальнай запіскай, якія актуальныя праблемы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва гэтыя мерапрыемствы дазволяць вырашыць) можна прадаставіць у Міністэрства эканомікі да 1 красавіка 2020 года. Яны прымаюцца па электроннай пошце d-business@economy.gov.by з пазнакай «Дзяржаўная праграма МСП 2021–2025».

Важнай часткай у структуры дзяржпраграмы стане комплекс мер па яе рэалізацыі. Ён будзе ўлічваць асноўныя напрамкі стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» да 2030 года.

У Мінэканомікі нагадалі, што дзяржаўная праграма з’яўляецца ключавым дакументам у сферы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і накіравана на стварэнне спрыяльных рэгулятарных умоў для дынамічнага развіцця гэтага сектара.

БЕЛТА