RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На якія мэты можна расходаваць сродкі сямейнага капіталу датэрмінова?

На якія мэты можна расходаваць сродкі сямейнага капіталу датэрмінова?

Адказ: з 1 студзеня 2020 г. датэрміновае выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу незалежна ад прамежку часу, які прайшоў з даты прызначэння сямейнага капіталу, прадугледжана на наступныя мэты:

– будаўніцтва (рэканструкцыя) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных ці блакіраваных жылых дамах, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамі) сям’і, якія знаходзяцца (стаяць) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або якія знаходзіліся (стаялі) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора;

– атрыманне на платнай аснове членам (членамі) сям’і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі;

–атрыманне членам (членамі) сям’і платных медыцынскіх паслуг ад арганізацый аховы здароўя:

  • прадастаўленне для медыцынскага прымянення іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшальніцтваў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў;
  • стаматалагічныя паслугі (пратэзаванне зубоў, дэнтальная імплантацыя з наступным пратэзаваннем, артадантычная карэкцыя прыкусу).