RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як праводзіцца ацэнка цяжкасці працоўнага працэсу на працоўным месцы кіроўцы аўтамабіля?

Пытанне: Як праводзіцца ацэнка цяжкасці працоўнага працэсу на працоўным месцы кіроўцы аўтамабіля?

Адказ: згодна з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні да ўмоў працы кіроўцаў аўтамабільнага транспарту» 1 арганізацыя працоўнага месца кіроўцы аўтамабіля (далей – кіроўца) павінна забяспечваць максімальнае ўспрыманне прафесійна значнай інфармацыі падчас руху аўтамабіля, падтрыманне зручнай рабочай позы. Пры гэтым рабочая поза (свабодная, нязручная, фіксаваная, вымушаная) вызначаецца шляхам назірання за выкананнем працы. Час знаходжання ў фіксаванай (нязручнай, вымушанай) позе залежыць ад часу кіравання транспартным сродкам і вызначаецца на падставе фатаграфіі працоўнага часу.

Фатаграфія працоўнага часу –паслядоўнае фіксаванне часу, які затрачваецца работнікам на працягу працоўнага дня (змены) на выкананне пэўных (штодзённых) тэхналагічных аперацый працэсу працы і перапынкаў у працы.

Так, ацэнка цяжкасці працоўнага працэсу кіроўцы па паказчыку «Рабочая поза» робіцца згодна з п. 5 табліцы 10 дадатка 1 да Інструкцыі па ацэнцы ўмоў працы пры атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы.

Па ацэнцы фіксаванай позы на працоўным месцы кіроўцы тлумачым наступнае. Паняцце нязручнай, фіксаванай і вымушанай позы прыведзена ў пункце 47 інструкцыі аб гігіенічнай ацэнцы характару працоўнай дзейнасці па паказчыках цяжару і напружанасці працы. Фіксаваная поза– калі адсутнічае магчымасць змены становішча частак цела адносна адна адной. Гэта значыць,што работнік нейкі час павінен заставацца абсалютна нерухомым, інакш працоўная функцыя будзе не выканана. Пры гэтым кіроўца пры кіраванні транспартным сродкам вымушаны змяняць становішча частак цела (кіраванне педалямі, змяненне кірунку руху паваротам руля, назіранне па люстэрках і г. д.). Прамежкі часу, калі кіроўца з мэтай кіравання транспартным сродкам застаецца нерухомым, можна разглядаць як час фіксаванай позы. Асобныя атэстацыйныя камісіі наймальніка пры правядзенні атэстацыі на працоўных месцах кіроўцаў ацэньваюць цяжар працы па паказчыку «Нязручная поза».

Нязручная поза –гэта поза з вялікім паваротам тулава, нязручным размяшчэннем канечнасцей, з паднятымі вышэй за ўзровень плячэй рукамі, з нязручным размяшчэннем ніжніх канечнасцей. Працай у нязручнай позе варта лічыць працу ў нахіле звыш 45 градусаў. Працай з паднятымі рукамі з’яўляецца тая, пры якой кісці рук знаходзяцца на ўзроўні плечавога сустава і вышэй.

З прыведзенага паняцця вынікае, што нязручная поза у прынятым разуменні не можа быць ацэнена ў ходзе атэстацыі працоўнага месца кіроўцы.