RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці мае права на дапамогу па беспрацоўі і ў якім памеры грамадзянін, звольнены з работы ў сувязі з заканчэннем дзеяння працоўнага дагавора?

Ці мае права на дапамогу па беспрацоўі і ў якім памеры грамадзянін, звольнены з работы ў сувязі з заканчэннем дзеяння працоўнага дагавора?

Адказ: Мае. У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» дапамога па беспрацоўі выплачваецца з дня рэгістрацыі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (па месцы жыхарства) у якасці беспрацоўнага ў наступным парадку:

беспрацоўным, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць іх рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, мелі аплачваемую працу (даход) не менш за 12 каляндарных тыдняў на ўмовах поўнага працоўнага дня (тыдня) або няпоўнага працоўнага дня (тыдня) з пераразлікам на 12 каляндарных тыдняў з поўным працоўным днём (тыднем), – у памеры дзвюх базавых велічынь (з 01.01.2020 – 27,0 рублёў) на працягу 26 каляндарных тыдняў;

беспрацоўным, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць іх рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, мелі аплачваемую працу (даход) менш за 12 каляндарных тыдняў, а таксама беспрацоўным пасля працяглага перапынку ў працы (больш за 12 месяцаў) пры наяўнасці ў іх стажу працы не менш за адзін год – у памеры адной базавай велічыні на месяц у першыя 13 каляндарных тыдняў, а таксама ў памеры 75 працэнтаў базавай велічыні на месяц у наступныя 13 каляндарных тыдняў;

беспрацоўным, якія шукаюць працу пасля працяглага перапынку ў працы (больш за 12 месяцаў), пры наяўнасці ў іх стажу працы менш за адзін год–у памеры 85 працэнтаў базавай велічыні на месяц у першыя 13 каляндарных тыдняў, а таксама ў памеры 70 працэнтаў базавай велічыні на месяц у наступныя 13 каляндарных тыдняў.

Беспрацоўным, якія маюць на ўтрыманні дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, дзіця-інваліда да 18 гадоў або дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага вірусам імунадэфіцыту чалавека або хворага на СНІД, памер дапамогі павялічваецца на 10 працэнтаў, а пры наяўнасці трох і больш дзяцей (двух і больш дзяцей-інвалідаў) названага ўзросту – на 20 працэнтаў.

Тэрмін выплаты дапамогі па беспрацоўі не можа перавышаць 26 каляндарных тыдняў на працягу кожнага 12-месячнага перыяду, вылічанага з дня рэгістрацыі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам).