У Кіраўскім раёне на базе гароднінасховішча ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага заканчваецца працоўная змена студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза Сямёна Азарава. Хлопцы і дзяўчаты на працягу 3-х тыдняў займаліся рамонтам кантэйнераў для захоўвання агародніннай прадукцыі. Працаўладкаванне моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў – адно з прыярытэтных напрамкаў БРСМ. З пачатку года ў складзе студатрадаў працаўладкавана 1910 чалавек. Іх каля тысячы – непаўналетнія. Традыцыйна ўдзельнікамі руху могуць стаць людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Адзін з крытэраў залічэння ў студатрад – добрая паспяховасць без акадэмічных запазычанасцяў. Знакавымі аб’ектамі для студэнцкіх атрадаў рэгіёна ў 2020 годзе сталі паліклініка ў Казіміраўцы (Магілёў), лыжаролерная траса ў Чавусах, дзіцячая паліклініка ў Бабруйску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая