Намалот 100 000 тон збожжа ўрачыста адзначылі ў Магілёўскім раёне. Старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда і намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падзякавалі работнікам сельскай гаспадаркі за нялёгкую працу і добрыя вынікі. У падарунак ад аблвыканкама кіраўніцтву раёна ўручылі сертыфікат на новы трактар. Не абмінулі ўзнагароды і галоўных герояў жніва. Найлепшым работнікам, якія вызначыліся ў перыяд уборачнай кампаніі, была аб’яўлена падзяка і ўручаны каштоўныя падарункі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая