Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва і вобласці прайшла 11 снежня на плошчы Леніна. Гэтым быў дадзены старт навагоднім гулянням у горадзе на Дняпры. Дзед Мароз і Снягурка пры ўдзеле кіраўніцтва Магілёва павіншавалі ўсіх з надыходзячымі святамі і запалілі агні на лясной прыгажуні. Працягнула вечар канцэртная праграма «Хутка, хутка Новы год!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая