Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» прайшоў у Клімавічах 28–30 мая. Свята сабрала больш за 400 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Узбекістана, Кыргызстана, Малдовы і Сербіі. Па традыцыі ў першы дзень адбылося афіцыйнае знаёмства арганізатараў і гасцей. Вячэрняя праграма працягнулася ў гарадскім парку і ўяўляла сабой канцэрт-адкрыццё форума «Залаты баль» і феерверк.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая