Дзень падатковых органаў адзначаецца ў Беларусі 11 ліпеня. Напярэдадні прафесійнага свята ў Палацы культуры вобласці адбылося ўшанаванне найлепшых спецыялістаў. Падчас мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на самае лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая