Магілёўскі раён першым у вобласці пераадолеў 100-тысячны рубеж па намалоце збожжа. З гэтай нагоды на полі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Авангард» у Магілёўскім раёне адбылося ўрачыстае ўшанаванне перадавікоў, у якім прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Рымша, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Магілёўскага раёна, спецыялісты райсельгасхарча, камбайнеры і вадзіцелі. Героям жніва ўручылі каштоўныя падарункі і падзякі ад Магілёўскага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў АПК. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў уручылі каравай новага ўраджаю.
Фото Галины Гаврилович
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая