RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Да 1 студзеня 2023 года падоўжаны тэрмін працы без касавага абсталявання пры рэалізацыі харчовых тавараў на рынках і кірмашах

Тэрмін абавязковага выкарыстання касавага абсталявання для прыёму наяўных грашовых сродкаў пры ажыццяўленні рознічнага гандлю харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, гандлёвых месцах падоўжаны да 1 студзеня 2023 года.

Адпаведная пастанова прынята Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 14 мая 2022 г. № 304/12 у межах рэалізацыі комплекснага плана па падтрымцы эканомікі.

Чытаць таксама:

Каментарый да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2022 г. № 304/12 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2021 г. № 647/11»