RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у 2023 годзе ў гандлёвым абслугоўванні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

Увазе суб'ектаў гаспадарання!

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у 2023 годзе ў гандлёвым абслугоўванні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

У 2023 годзе ў рамках правядзення свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна для малога бізнесу - суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці будзе прадугледжана асобная пляцоўка, размяшчэнне якой плануецца за асноўнымі гандлёвымі радамі (па схеме 2022 года ў раёне размяшчэння цырка).

У мэтах фарміравання канчатковага пераліку ўдзельнікаў гандлёвага абслугоўвання мерапрыемства заяўкі прымаюцца галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па 29 красавіка 2023 года ў пісьмовым або электронным выглядзе з подпісам па формах, якія прыкладаюцца:

Заява на ўключэнне ў пералік удзельнікаў для рамеснікаў;

Заява на ўключэнне ў пералік удзельнікаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Заяўкі неабходна накіроўваць па электроннай пошце rezerv4@mogilev-region.gov.by