Падача дакументаў па ўстаноўленых формах на ўдзел у конкурсным адборы праводзіцца з 22 па 26 верасня 2025 г. у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення адкрытага конкурснага адбору мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця і мерапрыемстваў па маштабаванні вынікаў пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця для фінансавання са сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага абласнога выканаўчага камітэта 11 сакавіка 2024 г. № 2-3.
Тэлефон для даведак: 8(0222) 72 66 26, 8(0222) 75 13 58.
Удзельнікамі конкурснага адбору могуць выступаць дзяржаўныя органы, дзяржаўныя арганізацыі, структурныя падраздзяленні аблвыканкама, гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці, гаспадарчыя таварыствы, у адносінах да якіх Магілёўская вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Магілёўскай вобласці, валодаючы долямі (акцыямі) у статутных фондах, могуць вызначаць рашэнні, якія прымаюцца гэтымі гаспадарчымі таварыствамі, а таксама арганізацыі, падпарадкаваныя рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання або якія ўваходзяць у склад дзяржаўных аб'яднанняў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь (па ўзгадненню з гэтымі дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі аб'яднаннямі).