УВАГА ГРАМАДЗЯН МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ!
Аб пачатку прыёму праектаў грамадзянскіх ініцыятыў аб'яўляе абласны Савет дэпутатаў.
Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе аб пачатку прыёму праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці. Ініцыятарам рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў і пастаянна пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі.
Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў - 2026 год.
Праекты грамадзянскіх ініцыятыў накіроўваюцца ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў для іх папярэдняга разгляду на папяровым носьбіце на адрас: 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 319, 335, у электронным выглядзе ў PDF-фармаце на электронны адрас: mosd@mogilev-region.gov.by (з паметкай тэмы электроннага ліста «Праект грамадзянскай ініцыятывы»).
Прыкладная форма заяўкі (спасылка - Wdoc)
Да праекту прыкладаецца заяўка, якая змяшчае звесткі аб ініцыятары (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату нараджэння, месца пражывання), у тым ліку яго кантактныя дадзеныя.
Ініцыятарам могуць быць указаны іншыя звесткі, якія маюць значэнне для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.
Тэрмін падачы праектаў з 10 да 31 кастрычніка 2025 года.
Праект грамадзянскай ініцыятывы павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 3 артыкула 361 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» (https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=h11000
Праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд у абласным Савеце дэпутатаў, будуць дапушчаны да конкурснага адбору, які праводзіцца Магілёўскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Праекты, якія перамаглі ў конкурсным адборы, атрымаюць фінансавую падтрымку на іх рэалізацыю.
Перад запаўненнем заяўкі азнаёмцеся з ПАЛАЖЭННЕМ аб парадку рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў (спасылка – Wdoc) і МЕТАДЫЧНЫМІ РЭКАМЕНДАЦЫЯМ па падрыхтоўцы праектаў грамадзянскіх ініцыятыў на сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (спасылка – Wdoc).