RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У якіх выпадках пенсія па ўзросце можа быць прызначаная раней за дасягненне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту

Пытанне. У якіх выпадках пенсія па ўзросце можа быць прызначаная раней за дасягненне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Адказ. У адпаведнасці з часткай восьмай артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (далей – Закон) беспрацоўным, якія маюць права на дапамогу па беспрацоўі на працягу 52 каляндарных тыдняў (пры наяўнасці стажу працы ў жанчын – не менш за 33 гадоў, у мужчын – не менш за 38 гадоў), па прапанове органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне пры адсутнасці магчымасці для працаўладкавання замест дапамогі па беспрацоўі з іх згоды можа быць прызначана пенсія па ўзросце датэрмінова, але не раней чым за адзін год да дасягнення ўстаноўленага заканадаўствам ўзросту (пры выкананні іншых умоў, прадугледжаных заканадаўствам аб пенсійным забеспячэнні).

На падставе часткі другой артыкула 22 Закона грамадзянам, звольненым у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, пры адсутнасці магчымасці для працаўладкавання органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне таксама можа быць прапанавана замест дапамогі па беспрацоўі прызначыць пенсію па ўзросце датэрмінова, але не раней чым за 2 гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост у 2018 годзе складае для мужчын – 61 год, для жанчын – 56 гадоў, такім чынам, датэрміновая пенсія па ўзросце грамадзянам, зарэгістраваным у органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных, можа быць прызначана па дасягненні ўзросту мужчынамі – 60 гадоў, жанчынамi – 55 гадоў, а звольненым у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі – адпаведна – 59 і 54 гады.

Звяртаем увагу, што кожны год з 1 студзеня агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост павялічваецца на 6 месяцаў – да 63 гадоў для мужчын, для жанчын – да 58 гадоў да 2022 года. Пенсійны ўзрост для датэрміновых пенсій таксама павялічвацца суразмерна павышэнню агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.