RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пры паўторным звароце па дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў неабходна прадстаўляць пакет дакументаў зноў?

Пытанне: Пры паўторным звароце па дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў неабходна прадстаўляць пакет дакументаў зноў?

Адказ: Кожны зварот па прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай (далей – ДАСД) – гэта новая адміністрацыйная працэдура, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам пры прадстаўленні ўсіх неабходных дакументаў, устаноўленых падпунктамі 2.33.2 пункта 2.33 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, што зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200.

На падставе вышэйпададзенага, пры кожным паўторным звароце неабходна прадставіць поўны пакет дакументаў. Разам з тым, у адпаведнасці з пунктам 32 Палажэння аб парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2012 года № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе», пры паўторным звароце заяўніка па прадастаўленне сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў у выпадку, калі індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя сапраўдныя на момант звароту, названыя індывідуальная праграма або заключэнне заяўнікам не прыкладаюцца.