RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2013 года

 

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2013 года ў наступных намінацыях:

У сферы «Грамадска-палітычная дзейнасць» лаўрэатамі сталі начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці Іван Кажамяка, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Раіса Лычкоўская, дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.

У невытворчай сферы прэмій удастоены намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Алёнушкін; кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі тэатра песні «Шына-най» ДУК «Палац мастацтваў Бабруйска» Ала Ефіменка; настаўнік біялогіі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №3» Наталля Колчына; загадчык аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў установы «Дрыбінскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Мікалай Куляшоў; намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе Магілёўскай абласной бальніцы Ігар Савасценка; спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму, навучэнка аддзялення цяжкай атлетыкі ДСВСУ «Абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства» Дзіна Сазанавец.

У вытворчай сферы лаўрэатамі спецыяльнай прэміі сталі майстар будаўніча-мантажных работ ДУКДБП «Касцюковіцкая ПМК № 260» Віктар Бурдзялёў; аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм ААТ «Агракамбінат «Усход»» Магілёўскага раёна Наталля Грышчанка; начальнік службы цеплавых сетак Горацкага КУВП «Камунальнік» Віктар Казакевіч; дырэктар ААТ «Бабушкина крынка» - кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка»» Ігар Кананчук; дырэктар ЗАТ «Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў» Васіль Пац; камерцыйны дырэктар ТАА «Алмаз-Люкс» Бабруйска Наталля Цімашэнка.