RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 красавіка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці дзейнічаюць новыя стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб

З 1 красавіка 2018 года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці прымяняюцца новыя стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

Новыя стаўкі ўстаноўлены рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2017 г. № 32-4 «Аб унясенні змяненняў у рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 20 снежня 2014 г. № 7-6».

Гэтае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь – www.pravo.by 28 сакавіка 2018 г.

Звяртаем увагу, што плацельшчыкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, якія прадставілі падатковыя дэкларацыі (разлікі) па адзіным падатку за красавік 2018 г. і выплацілі падатак па раней дзеючых стаўках, павінны ўнесці змены ў такую падатковую дэкларацыю і даплаціць у бюджэт суму адзінага падатку да памеру стаўкі, устаноўленай рашэннем № 32-4.

Спампаваць рашэнне (Дакумент у фармаце PDF/342,0 КБ)