RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Віншаванне Уладзіміра Даманеўскага з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

 

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта прыміце віншаванні з прафесійным святам, а таксама словы шчырай падзякі за вашу добрасумленную, неабходную грамадству працу!

Развіццё нашага рэгіёна, як і ўсёй Беларусі, у значнай ступені залежыць ад паспяховай і стабільнай работы галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання. Камфортнае пражыванне грамадзян, стварэнне максімальных выгод для жыхароў Прыдняпроўскага краю – вось асноўная мэта паўсядзённай працы спецыялістаў-камунальнікаў і працаўнікоў сферы побыту нашай вобласці.

Прыемна адзначыць, што людзей, якія працуюць у гэтых галінах, ва ўсе часы адрознівалі каласальная адказнасць, адданасць справе, высокі прафесіяналізм, імкненне павышаць культуру абслугоўвання. Без гэтых якасцяў нельга развівацца, рухацца наперад, удасканальвацца, адпавядаць сучасным патрабаванням і запытам грамадзян.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім здароўя, стабільнай і эфектыўнай працоўнай дзейнасці, аптымізму і мудрасці ў пераадоленні цяжкасцяў, дабрабыту і далейшых поспехаў!

Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта У.В. Даманеўскі