RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

 

Кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца структурным падраздзяленнем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), падпарадкоўваецца аблвыканкаму.

Паштовы адрас: 212030, горад Магілёў, вуліца Першамайская, 71.

Адрас электроннай пошты: gkau@mogilev.by

Тэл: 8 (0222) 75 01 08; 8 (0222) 32 20 86 ("гарачая лінія")

Факс: (код 8 0222) 27 36 74, 74 14 17

Рэжым працы: пачатак працоўнага дня ў 08.00, заканчэнне працоўнага дня ў 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.

Працоўныя дні: панядзелак – пятніца

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Начальнік ўпраўлення

Мураўёў

Аляксандр Аляксандравіч

 

(80222)   75 01 07

Намеснік начальніка ўпраўлення

Шчыслёнак

Ірына Міхайлаўна

(80222)   32 36 74

   

Асноўнымі задачамі ўпраўлення зяўляюцца:

– ажыццяўленне аналізу эфектыўнасці працы падначаленых арганізацый;

– арганізацыя ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) у сферах дзейнасці, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аблвыканкама;

– прыняцце мер у межах сваёй кампетэнцыі па забеспячэнні захаванасці, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання маёмасці ў падпарадкаваных арганізацыях;

– вывучэнне, ацэнка і выпрацоўка прапаноў па эфектыўнасці ажыццяўлення паўнамоцтваў уласніка структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць кіраванне дзейнасцю і (або) уладальніцкі нагляд у падпарадкаваных арганізацыях.

 

Асноўнымі функцыямі ўпраўлення зяўляюцца:

– арганізацыя і правядзенне аналізу эфектыўнасці работы падначаленых арганізацый з выпрацоўкай прапаноў па яе павышэнні ва ўзаемадзеянні са структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама, гаррайвыканкамамі, іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць кіраванне дзейнасцю, уладальніцкі нагляд у падпарадкаваных арганізацыях, з афармленнем адпаведных заключэнняў;

– па выніках праведзенага аналізу эфектыўнасці працы падначаленых арганізацый падрыхтоўка праектаў рашэнняў аблвыканкама, інфармацыйна-аналітычныя даведкі;

– забеспячэнне каардынацыі працы па фарміраванні і выкананні плана па аналізе эфектыўнасці працы падначаленых арганізацый, які зацвярджаецца старшынёй аблвыканкама на кожнае паўгоддзе;

– арганізацыя ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўлення аблвыканкамам дзяржаўнага кантролю (нагляду) у форме выбарачных праверак, пазапланавых праверак, мер прафілактычнага і папераджальнага характару;

– фарміраванне зводных планаў праверак аблвыканкама і ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны накіраванне іх з дапамогай інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у органы Камітэта дзяржаўнага кантролю;

– разгляд у межах сваёй кампетэнцыі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

– ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам іншых функцый, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення.

 

ГРАФІК правядзення асабістых прыёмаў грамадзян

Начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама

Мураўёў Аляксандр Аляксандравіч

другі панядзелак

кожнага месяца

08.00–13.00

Папярэдняе кансультаванне і запіс на прыём да спецыялістаў галоўнага ўпраўлення ажыццяўляе начальнік аддзела Смалякова С.В. штодня з 08.00 да 17.00 у каб. 344 або па тэл. 32 36 74.

 

Электронныя звароты грамадзян, юрыдычных асоб у галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне аблвыканкама падаюцца шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце аблвыканкама ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт www.mogilev-region.gov.by. Электронныя звароты, накіраваныя ў галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне аблвыканкама іншымі спосабамі, не падлягаюць прыёму і рэгістрацыі.