З 29 мая па 1 чэрвеня ў Мінску адбудзецца 21-я міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці ТэхІннаПрам.
Дзелавая праграма выставы ўключае мерапрыемствы Беларускага прамысловага форуму:
- пленарнае пасяджэнне «Беларусь – месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі»;
- кірмаш інавацыйных распрацовак;
- міжнародны сімпозіум «Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць»;
- міжнародны навукова-практычны сімпозіум «Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь»;
- кааперацыйную біржу «Навука і прамысловасць – стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва»;
- біржу субкантрактаў у прамысловасці;
- семінары і прэзентацыі удзельнікаў выставы;
- конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам.
Мэты выставы:
- дэманстрацыя інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній для іх прасоўвання на рэгіянальныя і міжнародныя рынкі;
- умацаванне дзелавых кантактаў і абмен вопытам.
Месца: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.