RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Кіраўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прынялі ўдзел у ІІ Форуме актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018»

20-21 красавіка ў Мінску прайшоў II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018», арганізатарам якога выступіў інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый і ініцыятыўных груп, донарскіх і міжнародных арганізацый, устаноў адукацыі, навукі і культуры, органаў мясцовай улады і кіравання, бізнесу, СМІ, незалежных экспертаў.

У форуме прынялі ўдзел і спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Спецыялісты аддзялення выступалі ў ролі экспертаў.

З мэтай абмену вопытам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі людзьмі загадчыкам аддзялення цэнтра Наталляй Фіневіч былі асветлены асноўныя аспекты работы аддзялення: дзейнасць людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне, рэалізацыя сувенірнай прадукцыі, вырабленай інвалідамі, мерапрыемствы і формы работы, накіраваныя пра павышэнне грамадскай актыўнасці людзей з інваліднасцю. Акрамя гэтага, інструктар па працоўнай тэрапіі аддзялення цэнтра Вераніка Пятруша правяла майстар-клас па вырабе славянскага абярэга.

Жадаючых паслухаць, паглядзець, а таксама прыняць удзел у майстар-класе было шмат. Падыходзілі як прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, унітарных прадпрыемстваў, сямейных цэнтраў, інфармацыйна-каардынацыйных цэнтраў, так і госці форуму.

Спецыялісты цэнтра набылі новыя веды, кантакты і падтрымку, якія стануць крыніцай натхнення для рэалізацыі ідэй, накіраваных на пазітыўныя змены ў грамадстве.