RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Падатковая інфармуе аб тэрмінах падлучэння касавага абсталявання юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у пасёлках гарадскога тыпу, у сельскай мясцовасці, да СККА

Увазе юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у пасёлках гарадскога тыпу, у сельскай мясцовасці, з 1 ліпеня 2018 г. наяўныя грашовыя сродкі і (або) банкаўскія плацежныя карткі прымаюцца з выкарыстаннем касавага абсталявання з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў (СКПО).

Пры наяўнасці заключанага з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – РУП «ІВЦ») грамадзянска-прававога дагавора на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у пасёлках гарадскога тыпу (гарадскіх, курортных і рабочых пасёлках), на тэрыторыі сельскай мясцовасці (аграгарадках, пасёлках, вёсках, хутарах і інш.), маюць права выкарыстоўваць касавае абсталяванне без устаноўленага СКПО да 1 студзеня 2019 .

Падключэнне касавага абсталявання да сістэмы кантролю касавага абсталявання (СККА) ажыццяўляецца ў тэрміны, устаноўленыя графікамі, распрацаванымі РУП «ІВЦ». Графікі на падключэнне касавага абсталявання да СККА размешчаны на сайце РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».

Па пытанні заключэння дагавора варта звяртацца ў РУП «ІВЦ» (г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 19а, каб. 204, 205), тэл. (+375 222) 771-762, тэл./факс (+375 222) 771-761, 8 (025) 600-25-88.

Суб’ект гаспадарання абавязаны забяспечыць гатоўнасць касавага абсталявання для падключэння яго да СККА ва ўстаноўленыя графікамі тэрміны. Касавае абсталяванне, якое не забяспечвае магчымасць ўстаноўкі СКПО і функцыянаванне з СККА, будзе падключацца ў апошнюю чаргу.

Звяртаем увагу, што тэрміны падключэння касавага абсталявання да СККА з’яўляюцца лімітавымі і больш пераносіцца не будуць.

За выкарыстанне касавага абсталявання без СКПО па заканчэнні устаноўленых заканадаўствам тэрмінаў, юрыдычныя асобы і іх службовыя асобы будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 12.20 КаАП Рэспублікі Беларусь.