RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб атрыманні дапамогі па доглядзе інваліда I групы

Пытанне: Мне споўнілася 58 гадоў, права на пенсію па ўзросце не маю, бо няма неабходнага страхавога стажу. У цяперашні час не працую, даглядаю бацьку, якому ўстанавілі I групу інваліднасці. Ці магу я атрымліваць дапамогу па доглядзе яго?

Адказ: У адпаведнасці з пунктам 2 Палажэння аб парадку прызначэння і выплаты дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2006 г. № 1149 (далей – Палажэнне), права на дапамогу па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту (далей – дапамога па доглядзе), маюць асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, але не старэйшыя за 65 гадоў – мужчыны, 60 гадоў – жанчыны, непрацоўныя, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ненавучаюцца ва ўстановах адукацыі на дзённай форме атрымання адукацыі, не атрымліваюць пенсіі, дапамогі па беспрацоўі, штомесячнай страхавой выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, штомесячнае грашовае забеспячэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе, ажыццяўляюць пастаянны догляд непрацаздольных грамадзян.

Прызначэнне дапамогі па доглядзе ажыццяўляецца органам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства непрацаздольнага грамадзянiна на падставе заявы ўстаноўленай формы і дакументаў, прадугледжаных пунктам 2.38 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010№ 200 (пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу; працоўная кніжка; медыцынская даведка аб стане здароўя, якая пацверджае адсутнасць псіхіятрычнага і наркалагічнага ўліку).

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам «д» артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» перыяды догляду інваліда 1 групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, залічваюцца ў агульны стаж працы пры прызначэнні пенсіі. У страхавы стаж для вызначэння права на працоўную пенсію дадзеныя перыяды не ўключаюцца.