Асабісты кабінет падаткаплацельшчыка (фізічнай асобы) – гэта спецыяльны электронны сэрвіс Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, які дазваляе вырашыць пытанні, не выходзячы з дома.
Гэты сэрвіс знаходзіцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Увайсці ў «Асабісты кабінет» можна з дапамогай індывідуальнага лагіна і пароля, якія прысвойваюць падатковыя органы. Прычым у падатковую інспекцыю прыйдзецца прыйсці толькі адзін раз, для атрымання рэгістрацыйных дадзеных – лагіна і пароля. Іх выдаюць адразу пры звароце абсалютна бясплатна.
За рэгістрацыяй у «Асабісты кабінет» можна звярнуцца ў любую найбліжэйшую падатковую інспекцыю, незалежна ад месца пражывання або рэгістрацыі ў якасці плацельшчыка. З сабой трэба мець толькі пашпарт.
Важна: атрымаўшы лагін і пароль для ўваходу, трэба абавязкова зайсці ў «Асабісты кабінет» і змяніць пароль на той, які больш зручны.
Магчымасцяў у карыстальнікаў «Асабістага кабінета» даволі многа:
– можна праверыць, якая маёмасць лічыцца за плацельшчыкам у базах дадзеных падатковых органаў;
– атрымліваць актуальную інфармацыю аб сумах налічаных і выплачаных падатковых плацяжоў, аб наяўнасці пераплаты, аб запазычанасці па падатках перад бюджэтам;
– атрымліваць і раздрукоўваць паведамленні на выплату падатку на нерухомасць і зямельнага падатку з фізічных асоб, падаходнага падатку з фізічных асоб;
– аплачваць падатковыя плацяжы з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу;
– запаўняць дэкларацыі і накіроўваць іх у падатковую інспекцыю ў электронным выглядзе;
– запісацца на прыём у інспекцыю па месцы пастаноўкі на ўлік без асабістага візіту.
Скарыстацца магчымасцямі «Асабістага кабінета» можна таксама пры дапамозе мабільнага дадатку, які можна спампаваць на сайце.
Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці