RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як атрымаць дзяржаўную фінансавую падтрымку?

Парадак і ўмовы аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва рэгулююцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009г. №255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва». Пунктам 1 дадзенага Указа ўстаноўлена, што да суб’ектаў малога прадпрымальніцтва адносяцца:

  • індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь;
  • мікраарганізацыі – зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна;
  • малыя арганізацыі – зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю працаўнікоў за каляндарны год ад 16 да 100 чалавек уключна.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка суб’ектам малога прадпрымальніцтва аказваецца пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў па пэўных напрамках дзейнасці (стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій) у мэтах будаўніцтва, набыцця капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі, набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных устройстваў і прыстасаванняў, закупку камплектавальных вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.

Пры гэтым абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі з’яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў, а таксама захаванне крытэрыяў, указаных у пункце 4 Палажэння аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва і суб’ектам інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва, аказваецца суб’ектам малога прадпрымальніцтва шляхам прадастаўлення:

• аблвыканкамам:

  • субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
  • субсідый для пакрыцця расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах лізінгу (фінансавай арэнды) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца;

Пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі:

  • у беларускіх рублях, – ажыццяўляецца ў памеры не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дату кампенсацыі працэнтаў;
  • у замежнай валюце, – у памеры не больш за 0,5 стаўкі па крэдыце. Пакрыццё праводзіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка на дату прыняцця рашэння аб кампенсацыі працэнтаў.
  • субсідый для кампенсацыі часткі расходаў, звязаных з удзелам у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах або з іх арганізацыяй;
  • банкамі (ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белзнешэканомбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк») ільготых крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў.