RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выкананне кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці за студзень-жнівень 2018 года

За студзень-жнівень 2018 года ў даход кансалідаванага бюджэту вобласці паступіла 1 196 873,9 тыс. рублёў, або 66,5% ад удакладненага гадавога плана.

Найменне

Паступіла за студзень-жнівень, тыс. рублёў

Уд.вага ў агульным аб'ёме,%

Выкананне ад удакладненага гадавога плана,%

падатковыя даходы

703 468,9

58,8%

67,6%

непадатковыя даходы

70 568,0

5,9%

67,7%

бязвыплатныя паступлення

422 837,0

35,3%

64,6%

Усяго:

1 196 873,9

100,0%

66,5%

Узровень датацыйнасці бюджэту склаў 27,6%.

Найбольшую долю ўласных даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці сфарміравалі падатковыя паступленні і склалі 90,9%.

Найменне

Паступіла за студзень-жнівень, тыс. рублёў

Уд.вага ў аб'ёме уласных даходаў,%

Усяго ўласныя даходы:

774 036,9

100,0%

падатковыя даходы

703 468,9

90,9%

з іх:

   

падаходны падатак з фізічных асоб

262 676,0

33,9%

падатак на даданую вартасць

245 643,2

31,7%

падаткі на ўласнасць

90 666,0

11,7%

непадатковыя даходы

70 568,0

9,1%

Выдаткі кансалідаванага бюджэту вобласці прафінансаваны на 1 159 375,6 тыс. рублёў, або 55,8% ад удакладненага гадавога плана.

Найменне

Накіравана за студзень-жнівень,

тыс. рублёў

Уд.вага ў агульным аб'ёме,%

Усяго выдаткі:

1 159 375,6

100,0%

у тым ліку на фінансаванне:

   

галін сацыяльнай сферы

805 916,5

69,5%

жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва

132 840,0

11,5%

галін нацыянальнай эканомікі

125 684,3

10,8%

іншых выдаткаў

94 934,8

8,2%

На першачарговыя выдаткі бюджэту накіравана 850 705,6 тыс. рублёў, што склала 73,4% ад аб'ёму усіх выдаткаў.

Найменне

Накіравана за студзень-жнівень, тыс. рублёў

Уд.вага ў агульным аб'ёме,%

Усяго выдаткі:

1 159 375,6

100,0%

першачарговыя выдаткі

850 705,6

73,4%

з іх на:

   

заработную плату з унёскамі (адлічэннямі) на сацыяльнае страхаванне

582 580,1

50,2%

лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага прызначэння

28 344,6

2,4%

прадукты харчавання

32 882,8

2,8%

аплату камунальных паслуг

79 732,6

6,9%

субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву

36 210,6

3,1%

бягучыя і капітальныя трансферты насельніцтву

61 085,8

5,3%

капітальнае будаўніцтва

57 235,8

4,9%

капітальны рамонт

41 457,0

3,6%

Дзяржаўныя праграмы за студзень - жнівень 2018 года прафінансаваны ў суме 1 035 710,4 тыс. рублёў або 64,2% да ўдакладненага гадавога плана.

Найбольшая ўдзельная вага ў выдатках бюджэту вобласці займаюць наступныя праграмы:

  • Дзяржаўная праграма «Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2016-2020 гады» - 35,9% ці 371 865,2 тыс. рублёў;
  • Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» - 27,7% або 286 782,1 тыс. рублёў;
  • Дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады - 6,5%, або 67 058,3 тыс. рублёў;
  • Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2016-2020 гады» - 9,6%, або 99 312,5 тыс. рублёў.

Аб'ём пазыковых абавязацельстваў органаў мясцовага кіравання і самакіравання Магілёўскай вобласці на 1 верасня 2018 года склаў 678 795,7 тыс. рублёў (за студзень-жнівень 2018 года зменшыўся на 80 288,8 тыс. рублёў у параўнанні з 01.01.2018г.), у тым ліку:

доўг органаў мясцовага кіравання і самакіравання - 277 147,1 тыс. рублёў (паменшыўся на 34 976,4 тыс. рублёў);

доўг, гарантаваны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, - 401 648,6 тыс. рублёў (паменшыўся на 45 312,4 тыс. рублёў).