RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб выдачы працоўных кніжак

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 05.10.2018 №73 унесены змяненні і дапаўненне ў Інструкцыю аб парадку вядзення працоўных кніжак, зацверджаную пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16.06.2014 № 40.

Устаноўлена, што забеспячэнне бланкамі працоўных кніжак і ўкладышаў да іх ажыццяўляецца:

– структурных падраздзяленняў, тэрытарыяльных органаў, арганізацый, якія падпарадкаваны або ўваходзяць у склад (сістэму) дзяржаўных органаў, непасрэдна падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, – гэтымі органамі, арганізацыямі або ўпаўнаважанымі імі падначаленымі (якія ўваходзяць у склад (сістэму)) арганізацыямі;

– іншых арганізацый, наймальнікаў-фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, – мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па месцы іх знаходжання або па месцы жыхарства (у г. Мінску – мясцовымі адміністрацыямі раёнаў па месцы іх знаходжання або па месцы жыхарства) або ўпаўнаважанымі імі падначаленымі арганізацыямі.