RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Умовы крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму – фізічных асоб

Максімальны памер крэдыту – да 2000 базавых велічынь.

Валюта крэдыту – беларускія рублі.

Працэнтная стаўка – 5% гадавых.

Тэрмін крэдытавання – да 7 гадоў, з прадастаўленнем адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу на тэрмін не больш за 12 месяцаў з моманту заключэння крэдытнага дагавора.

Тэрмін прадастаўлення крэдыту – не больш за 12 месяцаў з дня заключэння крэдытнага дагавора.

Форма і спосаб прадастаўлення – неаднаўляльная крэдытная лінія.

Пагашэнне асноўнага доўгу штомесяц роўнымі долямі.

Пагашэнне працэнтаў па крэдыце – штомесяц, у суме, разлічанай зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце.

Парадак прадастаўлення крэдыту ў безнаяўнай форме шляхам пералічэння грашовых сродкаў:

– на рахункі трэціх асоб на аплату прадастаўленых разліковых дакументаў;

– на бягучы рахунак, да якога выпушчаная банкаўская плацежная картка ААТ «Белаграпрамбанк» без права зняцця наяўных грашовых сродкаў.

Патрабаванні да крэдытаатрымальніка (паручыцеляў):

  •  адпаведнасць крытэрам прымальнасці Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2017/10/09 № 365 «Аб развіцці аграэкатурызму»;
  •  грамадзянства Рэспублікі Беларусь (асобы без грамадзянства, якія пастаянна прапісаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць від на жыхарства);
  •  узрост ад 18 гадоў;
  •  наяўнасць рэгулярнага, афіцыйна пацверджанага прыбытку ў Рэспубліцы Беларусь;
  •  адсутнасць адмоўнай крэдытнай гісторыі (для фізічных асоб – індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь – адсутнасць запазычанасці па падатках, зборах і іншых плацяжах у бюджэт (дадаткова));
  •  для мужчын ва ўзросце да 27 гадоў ( грамадзян Рэспублікі Беларусь) – наяўнасць ваеннага білета або дакументаў, якія пацвярджаюць права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу, за выключэннем тых, хто стаіць на службе ў органах унутраных спраў, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, вайскоўцаў, якія знаходзяцца на службе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Забеспячэнне – няўстойка (пры запытанай суме крэдыту да 500 базавых велічынь, устаноўленых на дату падачы дакументаў), паручальніцтва і/або заклад маёмасці.

Рэалізацыя праекта з дапамогай крэдытнай падтрымкі ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляецца ў 3 этапы:

1-ы этап – ацэнка эфектыўнасці праекта рабочай групай, вынікам якой з’яўляецца адпаведнае заключэнне аб эфектыўнасці (неэфектыўнасці) праекта (далей –заключэнне рабочай групы);

2-і этап – разгляд раённым выканаўчым камітэтам станоўчага заключэння рабочай групы;

3-і этап – разгляд ААТ «Белаграпрамбанк» пытання аб магчымасці прадастаўлення крэдыту суб’екту аграэкатурызму пры наяўнасці станоўчага заключэння раённага выканаўчага камітэта.

Інфармацыя аб неабходных дакументах па крэдытаванні размешчана на сайце ААТ «Белаграпрамбанк».