RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новыя формы падатковых дэкларацый зацверджаны пастановай МПЗ

Новыя формы падатковых дэкларацый (разлікаў) зацверджаны пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2019 г. № 2 «Аб вылічэнні і выплаце падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў» (далей – пастанова № 2).

Дакументам таксама ўстаноўлены розныя формы дакументацый і разлікаў, апавяшчэнняў і пацверджанняў, актаў і звестак.

Акрамя таго, пастановай № 2 зацверджаны Інструкцыя аб парадку запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках (зборах), кнігі пакупак і інструкцыя аб парадку прадстаўлення пацверджання пастаяннага месцазнаходжання замежнай арганізацыі, міжнароднай арганізацыі.

Пры гэтым страціўшымі сілу прызнаны пастанова МПЗ ад 24.12.2014 № 42 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў, кантроль за вылічэннем і выплатай якіх ажыццяўляюць падатковыя органы» (далей – пастанова № 42) і ўсе наступныя пастановы МПЗ або іх элементы, якімі ўносіліся змены і дапаўненні ў пастанову № 42.

Пастанова № 2 распрацавана на падставе пункта 5 артыкула 107 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі, якая дзейнічае з 1 студзеня 2019 г.; далей – Падатковы кодэкс).

Пастанова № 2 пабудавана на прынцыпе пераемнасці палажэнняў пастановы № 42, аднак, улічваючы змены, унесеныя ў Падатковы кодэкс, у пастанове № 2 знайшлі адлюстраванне новыя палажэнні, у тым ліку тыя, што змяшчаюць прынцыповыя адрозненні ў параўнанні з нормамі пастановы № 42.

Пачатак дзеяння дакумента – 16 лютага 2019 г.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці