25 красавіка 2019 года з 10.00 да 13.00 у межах агульнарэспубліканскага мерапрыемства «Адзіны дзень занятасці» ў кожным раёне Магілёўскай вобласці праводзіцца «Кірмаш вакансій» для беспрацоўных грамадзян і грамадзян, якія шукаюць працу.
Арганізатар мерапрыемства – Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, упраўленни па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў.
Мэтай «Кірмашу вакансій» з’яўляецца садзейнічанне ў працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян, грамадзян, якія шукаюць працу, шляхам непасрэднага кантакту паміж наймальнікам і саіскальнікам.
У мерапрыемстве прыме ўдзел каля 400 наймальнікаў па ўсёй краіне, якімі будуць прадстаўлены больш за 6000 вакантных месцаў у вытворчай і будаўнічай сферах, гандлі, сельскай гаспадарцы, аказанні паслуг насельніцтву і інш.
На «Кірмашы вакансій» саіскальнікі змогуць прайсці гутаркі з прадстаўнікамі кадравых службаў, будзе арганізавана кансультаванне насельніцтва аб сітуацыі на рынку працы, аб актуальных вакансіях, паслугах службы занятасці.
Таксама на кірмашы можна скарыстацца кансультацыямі спецыялістаў па пытаннях арганізацыі ўласнай справы і выплаты падаткаў (адлічэнняў), а таксама атрымаць юрыдычныя кансультацыі па пытаннях прыёму і звальнення.
Кірмаш вакансій праводзіцца як для наймальнікаў, так і для саіскальнікаў на бязвыплатнай аснове.
Адрасы правядзення «Кірмашоў вакансій»:
Бялыніцкі раён |
г. Бялынічы, вул. Савецкая, 29 |
Бабруйскі раён |
г. Бабруйск, вул. Савецкая, 77а |
Быхаўскі раён |
г. Быхаў, вул. Леніна, 43 |
Глускі раён |
г.п. Глуск, вул. Пушкінская, 2а |
Горацкі раён |
г. Горкі, вул. Якубоўскага,18 |
Дрыбінскі раён |
г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 39 |
Кіраўскі раён |
г. Кіраўск, вул. Кірава, 80 |
Клімавіцкі раён |
г. Клімавічы, вул. Сввецкая, 65 |
Клічаўскі раён |
г. Клічаў, вул. Ленінская, 68 |
Касцюковіцкі раён |
г. Касцюковічы, вул. Зіньковіча, 52 |
Краснапольскі раён |
г. Краснаполле, вул. Ленінская, 2 |
Крычаўскі раён |
г. Крычаў, вул. Савецкая, 49 |
Круглянскі раён |
г. Круглае, вул. Савецкая, 34 |
Мсціслаўскі раён |
г. Мсціслаў, вул. Савецкая, 22 |
Асіповіцкі раён |
г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 9 |
Слаўгарадскі раён |
г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, 3 |
Хоцімскі раён |
г.п. Хоцімск, пл. Леніна, 2 |
Чавускі раён |
г. Чавусы, вул. Пралетарская, 17 |
Чэрыкаўскі раён |
г. Чэрыкаў, вул. Кастрычніцкая, 6 |
Шклоўскі раён |
г. Шклоў, вул. Я. Коласа, 40 |
г. Бабруйск |
г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 35 |
г. Магілёў, Магілёўскі раён |
г. Магілёў, вул. Гагарына, 1
|