RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Падатковая інспекцыя нагадвае аб неабходнасці выплаты падаходнага падатку па даходах, атрыманых за 2018 год

Не пазней за 3 чэрвеня 2019 года фізічным асобам неабходна выплаціць падаходны падатак, вылічаны на падставе падатковых дэкларацый (разлікаў) за мінулы год.

Колькасць жыхароў Магілёўшчыны, якія дэкларуюць свае даходы за 2018 год, павялічылася на 478 чалавек (рост – 29%) і склала 2 145 чалавек.

На 1 красавіка агульная сума вылічанага падаходнага падатку склала 1 602,9 тыс. рублёў, што на 491,1 тыс. рублёў больш (44%), чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Усяго задэкларавана даходаў на суму 17 819,4 тыс. рублёў, што на 4 823,7 тыс. рублёў больш (37%), чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Падатак можна выплаціць у аддзяленнях банка і паштовай сувязі, у інфакіёсках ААТ «Беларусбанк» і плацежна-даведачных тэрміналах РУП «Белпошта», праз інтэрнэт-банкінг, а таксама ў падатковым органе.

За нявыплату (няпоўную выплату) падаткаў у бюджэт прымяняюцца меры адміністрацыйнага спагнання, накладаюцца пені.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці