RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія ўмовы і парадак арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час

Якія ўмовы і парадак арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час?

Парадак арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, уключаючы перыяд летніх канікул, вызначаны Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2010 г. № 958.

Часовая працоўная занятасць моладзі арганізуецца для грамадзян ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года (далей – маладыя грамадзяне), якія навучаюцца ва

ўстановах адукацыі ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі з мэтай далучэння да грамадска карыснай працы і атрымання працоўных навыкаў.

Маладыя грамадзяне, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па пытаннях працаўладкавання, накіроўваюцца да наймальнікаў на свабодныя працоўныя месцы (вакансіі).

Працягласць працоўнага часу непаўналетніх:

у перыяд летніх канікул:

- ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў – не больш за 23 гадзіны на тыдзень і 4 гадзін 36 хвілін за дзень;

- ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў – не больш за 35 гадзін на тыдзень і 7 гадзін за дзень;

- ва ўзросце звыш 18 гадоў – не больш за 40 гадзін на тыдзень і 8 гадзін за дзень.

Працягласць працоўнага тыдня, а таксама штодзённай працы навучэнцаў, якія працуюць на працягу навучальнага года ў вольны ад вучобы час, не можа перавышаць паловы максімальнай працягласці працоўнага часу, прадугледжанай заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь для навучэнцаў адпаведнага ўзросту.

Аплата працы маладых грамадзян ажыццяўляецца ў памеры налічанай заработнай платы за фактычна адпрацаваны час і выкананую працу, але не больш за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай, пагадзіннай), устаноўлены ў адпаведнасцi з заканадаўствам, пры ўмове адпрацоўкі работнікам вызначанай яму наймальнікам нормы працягласці працоўнага часу і выканання месячнай (гадзіннай) нормы працы.