RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб парадку індэксацыі мінімальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за чэрвень 2019 года

Пісьмом Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 2019/07/10 № 8-13/105П/14 «Аб парадку індэксацыі мінімальнай заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва за чэрвень 2019 г.» паведамляецца наступнае.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» індэксацыя ўяўляе з сябе карэкціроўку велічыні даходаў, якія не маюць аднаразовага характару, фізічных асоб з бюджэтных крыніц у мэтах частковай кампенсацыі страт, выкліканых інфляцыяй, і праводзіцца ў выпадку перавышэння пяціпрацэнтнага парога індэксам спажывецкіх цэн, вылічаным нарастальным вынікам з моманту іх папярэдняй індэксацыі (перагляду памераў даходаў).

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, індэкс спажывецкіх цэн за чэрвень 2019 г. да мая 2019 г. склаў 99,9 працэнта.

Індэкс спажывецкіх цэн за чэрвень 2019 г. не перавысіў пяціпрацэнтнага парога:

да студзеня 2019 г. – месяца перагляду ўстаноўленых ад базавай велічыні дапамог па беспрацоўі і стыпендый грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта;

да мая 2019 г. – месяца перагляду грашовых даходаў (заработнай платы, дзяржаўных стыпендый навучэнцам, стыпендый клінічным ардынатарам, стыпендый работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, устаноўленых ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

У сувязі з гэтым названыя вiды даходаў за чэрвень 2019 г. не індэксуюцца.

Мінімальная заработная плата ўстаноўлена з 1 студзеня 2019 г. у памеры 330 рублёў пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2018 г. № 870.

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Даведачна. Грашовыя даходы насельніцтва за чэрвень 2019 г., якія падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах 224 рублёў 2 капеек – 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на момант індэксацыі (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 г. № 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі»).