RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору прымяняюцца з 16 ліпеня

З 16 ліпеня 2019 года ўступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2019 г. № 437 «Аб утылізацыі транспартных сродкаў» (далей – пастанова № 437). Гэтай пастановай адзначаны пералік відаў і катэгорый транспартных сродкаў, якія з’яўляюцца аб’ектамі абкладання ўтылізацыйным зборам, а таксама новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору.

Так, у дачыненні да легкавога транспартнага сродку катэгорыі М1, які ўвозіцца (увезены) фізічнымі асобамі для асабістага карыстання або ўвозіцца (увезены) з тэрыторый дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, за выключэннем транспартных сродкаў, якія знаходзяцца пад мытным кантролем, з даты выпуску якога прайшло не больш за 3 гады з 16 ліпеня падлягае выплаце ўтылізацыйны збор у памеры 544,5 беларускіх рублёў, а калі з даты выпуску такога транспартнага сродку прайшло звыш 3 гадоў, утылізацыйны збор спаганяецца па стаўцы 816,7 беларускіх рублёў.

Таксама у межах рэалізацыі прадпісанняў Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі, якая дзейнічае з 1 студзеня 2019 года) у дадатку 1 да пастановы № 437 устаноўлены пералік дакументаў, якія пацвярджаюць вызваленне ад утылізацыйнага збору.

Згодна з падпунктам 1.7. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.02.2014 г. № 64 «Аб утылізацыйным зборы ў дачыненні да транспартных сродкаў» у дачыненні да транспартных сродкаў, раней зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 1 сакавіка 2014 года, а таксама выпушчаных у вольны зварот або змешчаных пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання ў адпаведнасці з мытнымі дэкларацыямі, зарэгістраванымі да ўступлення ў сілу ўказа (1 сакавіка 2014 года), утылізацыйны збор не падлягае выплаце.

Паводле матэрыялаў Магілёўскай мытні