1. |
Назва праекта |
«Без бар’ераў» |
2. |
Тэрмін рэалізацыі праекта |
12 месяцаў |
3. |
Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект |
Установа сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска». |
4. |
Мэты праекта |
Забеспячэнне інвалідам-калясачнікам, што пражываюць у шматкватэрных дамах, у якіх па тэхнічных прычынах немагчымая ўстаноўка пандусаў на лесвічным маршы, доступу нароўні з усімі да аб’ектаў і паслуг сацыякультурнай, рынкавай, транспартнай інфраструктур горада. |
5. |
Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта |
Выкарыстанне аднаго гусенічнага лесвічнага пад’ёмніка для інвалідаў «Барс-УКП-130» пры аказанні паслуг памочніка па суправаджэнні для інвалідаў 1 групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата (далей – інваліды-калясачнікі). Аснашчэнне пункта пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для грамадзян Першамайскага раёна г. Бабруйска трыма гусенічнымі лесвічнымі пад’ёмнікамі для інвалідаў «Барс-УГП-130». Пункт пракату працуе ва ўстанове сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска» (далей – Цэнтр). Павелічэнне частаты наведванняў інвалідамі-калясачнікамі аб’ектаў сацыякультурнай, рынкавай, транспартнай інфраструктур горада. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра. |
6. |
Мэтавая група
|
Інваліды-калясачнікі ва ўзросце ад 34 да 85 гадоў, што пражываюць у шматкватэрных дамах, у якіх па тэхнічных прычынах немагчымая ўстаноўка пандусаў на запрашальных маршах і (або) лесвічным маршы ў пад’ездах жылых дамоў. |
7. |
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта
|
Дзейнасць 1: Набыццё 6 гусенічных лесвічных пад’ёмнікаў для інвалідаў «Барс-УГП-130»– пад’ёмны сродак, пры дапамозе якога перамяшчаюць людзей з абмежаванымі рухальнымі здольнасцямі па лесвічных маршах у памяшканнях, не абсталяваных ліфтамі і пандусамі. Упраўленне ажыццяўляецца асобай, якая суправаджае чалавека ў крэсле-калясцы. Падыходзіць для перамяшчэння інваліда з аслабленымі рукамі. Не патрабуе наяўнасці спецыяльных ведаў, уменняў і прымянення празмернай фізічнай сілы суправаджальніка. Для выкарыстання гусенічнага пад’ёмніка для інвалідаў не патрабуецца ўстаноўка дадатковых рэек і прыстасаванняў на лесвіцах. У камплекце ёсць універсальная платформа – для мацавання крэслаў-калясак розных памераў. Дэманстрацыя ў працы: https://youtu.be/eziIo79eUjw Дзейнасць 2: У межах праекта памочнік па суправаджэнні (спецыяліст цэнтра) будзе ажыццяўляць спуск і ўздым інвалідаў-калясачнікаў па лесвічным маршы ад кватэры ў двор і назад з выкарыстаннем гусенічнага пад’ёмніка. Далей спецыяліст ажыццяўляе суправаджэнне інваліда-калясачніка на прагулцы і (або) наведванні ім розных аб’ектаў інфраструктуры горада. Мяркуецца выкарыстанне аднаго гусенічнага лесвічнага пад’ёмніка і аднаго спецыяліста Цэнтра. Дзейнасць 3: Аказанне паслугі пракату гусенічных лесвічных пад’ёмнікаў для інвалідаў будзе праводзіцца ў існуючым пры Цэнтры пункце пракату сродкаў рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю У гэтым выпадку спуск і ўздым інваліда-калясачніка ад кватэры ў двор і назад ажыццяўляецца сваяком або асобай, аформленай па доглядзе інваліда 1 групы. Дадатковыя эфекты: па завяршэнні праекта паслугі памочніка па суправаджэнні пры выкарыстанні гусенічнага пад’ёмніка і паслугі пункта пракату працягнуць ажыццяўляцца. Прагназуецца павелічэнне колькасці інвалідаў, якім будзе аказвацца дапамога ў перамяшчэнні ад кватэры ў двор дома і назад і наступнае іх суправаджэнне. |
8. |
Агульны аб’ём фінансавання |
21 200 долараўЗША
|
9. |
Сродкі донара
Сафінансаванне |
16 700 долараўЗША
4500 долараўЗША |
10. |
Месца рэалізацыі праекта: |
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск
|
11. |
Контактная асоба
|
М.В.Капусціна, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання, +375 225 727397, Email: bobrper25c@gmail.com |