«Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы»: праект «Творчасць аднаго сяла»
- Назва праекта: «Творчасць аднаго сяла»
|
- Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2020гг.
|
- Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы»
|
- Мэты праекта: паказаць яркую і непаўторную палітру творчасці людзей, якія жывуць і працуюць на вёсцы
|
Задачы, запланаваныя ў межах рэалізацыі праекта: - выяўленне і падтрымка творчых людзей вёскі;
- арганізацыя розных формаў дэманстрацыі вынікаў творчасці людзей вёскі;
- стварэнне серыі тэлеперадач пра творчасць людзей вёскі;
- прапаганда розных відаў арганізацыі вольнага часу ў вёсцы.
|
- Мэтавая група: жыхары сельскіх населеных пунктаў Магілёўскай вобласці
|
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: - распрацоўка праекта;
- заключэнне пагаднення з тэлебачаннем на стварэнне тэлеперадач пра творчасць людзей вёскі;
- правядзенне разам са спецыялістамі раённых клубных устаноў працы па выяўленні творчага патэнцыялу ў вёсцы;
- выезд і відэаздымка мерапрыемстваў, найлепшых праяў творчасці адной вёскі ў кожным раёне;
- правядзенне абласнога творчага марафону «Натхненне малой радзімы» па падтрымцы народнай творчасці, падтрымцы і дэманстрацыі творчасці людзей вёскі;
- стварэнне відэафільма па выніках праекта;
- стварэнне шэрагу тэлеперадач на абласным ТБ «Сямейныя традыцыі», «Паэты глыбінкі», «Творчасць адной вёскі», «Зазірнём у далёкае мінулае», «Маладыя таленты вёскі», «Творчасць у асобах», «Носьбіты традыцыйнай культуры» і іншых;
- выданне зборніка матэрыялаў па выніках праекта, ілюстраванага буклета, зборніка вершаў.
|
- Агульныаб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 000
|
Крыніца фінансавання | Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
сродкі донара | 45 000 |
сафінансаванне | 5 000 |
- Месцарэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, г. Магілёў,
вуліца Першамайская, 10 |
10. Кантактная асоба: Л. В. Баранава, вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», 8 029 8930514, mogomc@tut.by |