RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прапрацаваў кіроўцам тралейбуса больш за 25 гадоў, з іх пасля 01.01.2009 – 10 гадоў. Ці можа быць прызначана мне пенсія за працу з асаблівымі ўмовамі працы?

Адказ: у адпаведнасці з пунктам «ж» артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (далей – Закон аб пенсійным забеспячэнні) права на пенсію па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы маюць вадзіцелі гарадскога пасажырскага транспарту (аўтобусы, тралейбусы, трамваі) са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў: мужчыны пры стажы працы не меншым за 25 гадоў, з іх не менш за 20 гадоў на ўказанай працы, жанчыны пры стажы працы не меншым за 20 гадоў, з іх не менш за 15 гадоў на ўказанай працы.

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона аб пенсійным забеспячэнні пенсіі па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы (пункты «в» – «з» часткі першай артыкула 12 Закона аб пенсійным забеспячэнні) прызначаюцца асобам, якія не маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію.

На падставе артыкулаў 5 і 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей – Закон аб прафесійным пенсійным страхаванні) права на датэрміновую прафесійную пенсію на 5 гадоў раней за дасягненне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту маюць кіроўцы пасажырскага транспарту (аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў) пры наяўнасці прафесійнага стажу не меншага за 20 гадоў у мужчын і не меншага за 15 гадоў у жанчын і стажы працы адпаведна не меншага за 25 і 20 гадоў. Пры гэтым не менш за палову патрабаванага прафесійнага стажу павінна быць пасля 01.01.2009. Для вызначэння права на гэты від пенсіі ўлічваюцца таксама перыяды працы з асаблівымі ўмовамі працы да ўступлення ў сілу Закона аб прафесійным пенсійным страхаванні (да 01.01.2009), прадугледжаныя Законам аб пенсійным забеспячэнні.

Улічваючы выкладзенае, пры наяўнасці не менш за палову патрабаванага прафесійнага стажу пасля 01.01.2009 (у дадзеным выпадку 10 гадоў) права на пенсію па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы ў адпаведнасці з Законам аб пенсійным забеспячэнні губляецца, паколькі ўузнікае права на датэрміновую прафесійную пенсію.

Прызначэнне датэрміновай прафесійнай пенсіі ажыццяўляецца гарадскім, раённым, раённым у горадзе аддзелам абласнога, Мінскага гарадскога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.