RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Шклоўская цэнтральная раённая бальніца: праект «Павышэнне якасці падрыхтоўкі медперсаналу для аказання экстраннай дапамогі пацыентам»

  1. Назва праекта: «Павышэнне якасці падрыхтоўкі медперсаналу для аказання экстраннай дапамогі пацыентам»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019-2020гг.
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Установа аховы здароўя Шклоўская цэнтральная раённая бальніца.
  1. Мэты праекта: павышэнне якасці аказання экстраннай медыцынскай дапамогі брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі на дашпітальным этапе, павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі работнікамі амбулаторнага і стацыянарнага звяна на сваіх працоўных месцах з мэтай захавання і паляпшэння здароўя насельніцтва Шклоўскага раёна.
  1. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– навучанне работнікаў брыгад хуткай медыцынскай дапамогі правядзенню базавай і пашыранай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, метадам вонкавай дэфібрыляцыі, штучнай вентыляцыі лёгкіх з пастаноўкай ларынгеальнай маскі. Адпрацоўка навыкаў пастаноўкі ўнутрыкоснага катэтара BIG, метадаў спынення крывацёкаў і інш.;

– навучанне супрацоўнікаў бальніцы навыкам аказання экстраннай даўрачэбнай дапамогі;

– падтрыманне на належным узроўні практычных навыкаў аказання экстраннай медыцынскай дапамогі супрацоўнікамі ўстановы;

– паляпшэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентам;

– захаванне стандартаў аказання дапамогі пры аказанні дапамогі.

  1. Мэтавая група:

– работнікі брыгад хуткай медыцынскай дапамогі (фельчары, медыцынскія сёстры, вадзіцелі);

– медыцынскія работнікі амбулаторнага і стацыянарнага звяна ўстановы (урачы, памочнікі ўрачоў, медыцынскія сёстры);

– іншы персанал ЦРБ (вадзіцелі гаража, санітаркі і інш.).

  1. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– абсталяванне навучальнага кабінета для правядзення тэарэтычных і практычных заняткаў па неадкладнай дапамозе;

– напаўненне кабінета інфармацыйнай, вучэбнай літаратурай і нарматыўнай дакументацыяй па аказанні медыцынскай дапамогі;

– абсталяванне кабінета навучальным шматфункцыянальным манекенам-сімулятарам, медыцынскай тэхнікай і расходнымі матэрыяламі, неабходнымі для правядзення заняткаў;

– навучанне адказнай асобы, якая будзе весці заняткі ў навучальным кабінеце;

– распрацоўка штогадовых праграм навучання для пэўнай мэтавай аўдыторыі, у залежнасці ад першапачатковай падрыхтоўкі;

– пры працы з навучэнцамі праводзіцца ацэнка практычных ведаў супрацоўнікаў на пачатак і канец заняткаў;

– пры неабходнасці адпрацоўкі пэўных навыкаў і замацавання асобных маніпуляцый з супрацоўнікамі праводзяцца дадатковыя заняткі;

– па выніках праведзенага навучання інфармацыя па выкананні кожнай маніпуляцыі супрацоўнікамі і мэтавай аўдыторыяй можа падавацца адміністрацыі ўстановы для наступнага аналізу і карэкціроўкі планаў навучання персаналу;

– праверка практычных навыкаў супрацоўнікаў, якія прэтэндуюць на атрыманне (павышэнне) кваліфікацыйнай катэгорыі, ажыццяўляецца ў навучальным класе, з выкарыстаннем шматфункцыянальнага манекена-сімулятара;

– праводзіцца конкурс найлепшага па прафесіі з выкарыстаннем шматфункцыянальнага манекена-сімулятара.

  1. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) – 4000,00 $

Крыніца фінансавання

раённы бюджэт

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)– 3900,0 $

Сродкі донара

3900,00 $

Сафінансаванне

100,00 $

  1. Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, г. Шклоў.
  1. Кантактная асоба: старшы фельдшар ХМП Галянкоў Юрый Людвігавіч т. 8-02239-76482