RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як аформіць ДТЗ без ДАІ па еўрапратаколе

Усім кіроўцам на сённяшні дзень вядома, што ў выпадку дробнага ДТЗ можна разабрацца на месцы і не выклікаць ДАІ, склаўшы еўрапратакол.

З 1 верасня бягучага года ліміт страхавога пакрыцця пры афармленні ДТЗ павялічаны з 400 да 800 еўра (згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 175 «Аб страхаванні»).

Еўрапратакол можна аформіць пры адначасовай наяўнасці наступных умоў: калі сутыкнуліся толькі 2 аўтамабілі, няма пацярпелых, абодва кіроўцы цвярозыя, калі сума шкоды не перавышае сумы 800 еўра, вадзіцельскія дакументы ў належным парадку, ва ўдзельнікаў ДТЗ няма рознагалоссяў і прэтэнзій адзін да аднаго. Акрамя таго, павінен быць дзеючым дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтамабіляў.

Тут варта звярнуць увагу на запаўненне бланкаў паведамленняў аб ДТЗ абодвума кіроўцамі. Пры гэтым варта вызначыцца, хто вінаваты ў ДТЗ.

З 19 жніўня працуе кругласутачны кол-цэнтр па афармленні ДТЗ без выкліку супрацоўнікаў ДАІ па кароткім нумары 140 са стацыянарных і мабільных тэлефонаў. Грамадзянам могуць растлумачыць пытанні афармлення ДТЗ без удзелу супрацоўнікаў ДАІ: спецыялісты пакрокава тлумачаць парадак дзеяння пры афармленні еўрапратакола, дапамогуць запоўніць бланк паведамлення аб ДТЗ, аператыўна правяраюць наяўнасць дзеючага дагавора абавязковага страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці. Паслугі кол-цэнтра бясплатныя, карыстальнікі аплачваюць толькі кошт званка згодна з дзеючым тарыфным планам мабільнага аператара.

 

Аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама