RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выгаднае фінансаванне інвестыцыйных праектаў малога і сярэдняга бізнесу

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і ААТ «Прамагралізінг» падпісалі Генеральнае пагадненне аб парадку ўзаемадзеяння ў межах фінансавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП), прадметам якога з’яўляецца стварэнне найбольш выгадных умоў ўзаемадзеяння пры фінансавай падтрымцы інвестыцыйных праектаў суб’ектаў МСП.

У межах указанага Пагаднення ААТ «Прамагралізінг» будзе ўдзельнічаць у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па наступных напрамках:

– падтрымка прадпрыемстваў сферы гандлю і паслуг;

– падтрымка прадпрыемстваў вытворчай сферы, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі;

– падтрымка прадпрыемстваў-экспарцёраў;

– стартап-кампаніі;

– падтрымка рэгіёнаў і жаночага прадпрымальніцтва;

– падтрымка сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Узровень стаўкі ўзнагароджання па лізінгу вар’іруецца зыходзячы з галіновай накіраванасці суб’екта МСП:

– для прадуктаў «падтрымка прадпрыемстваў сферы гандлю і паслуг» і «падтрымка прадпрыемстваў вытворчай сферы, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі» – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 3 працэнтныя пункты, што складае 12,5% гадавых;

– для прадуктаў «падтрымка прадпрыемстваў-экспарцёраў» «стартап-кампаніі», «падтрымка рэгіёнаў і жаночага прадпрымальніцтва», «падтрымка сацыяльнага прадпрымальніцтва» – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь або 9,5% гадавых.

У планах кампаніі да канца бягучага года асвоіць рэсурсы, выдзеленыя Банкам развіцця ў межах пагаднення.

Больш падрабязная інфармацыя аб праграме падтрымкі суб’ектаў МСП і кантактныя даныя размешчаны на сайце ААТ «Прамагралізінг» у раздзеле «Лізінг на камерцыйных умовах».