RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія ўмовы і парадак арганізацыі адаптацыі беспрацоўных інвалідаў да працоўнай дзейнасці?

Пытанне:

Якія ўмовы і парадак арганізацыі адаптацыі беспрацоўных інвалідаў да працоўнай дзейнасці?

Адказ:

Праца з беспрацоўнымі інвалідамі будуецца на індывідуальным падыходзе да кожнага з іх. Для забеспячэння занятасці маючага патрэбу ў працаўладкаванні інваліда ўлічваюцца, перш за ўсё, псіхафізічныя асаблівасці беспрацоўнага, медыцынскія паказанні да працы, адукацыйны ўзровень, наяўнасць прафесійных навыкаў і асабістыя пажаданні.

Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці можа ажыццяўляцца ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых формаў і індывідуальных прадпрымальнікаў на тэрмін ад шасці месяцаў да аднаго года.

Адаптацыя інвалідаў ажыццяўляецца наймальнікамі па накіраваннях органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Для атрымання накіравання на праходжанне адаптацыі інвалід звяртаецца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі яго ў якасці беспрацоўнага.

З інвалідам, накіраваным органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на адаптацыю да працоўнай дзейнасці, наймальнік заключае тэрміновы працоўны дагавор на тэрмін, вызначаны дагаворам аб арганізацыі адаптацыі інваліда да працоўнай дзейнасці.

Па рашэнні наймальніка інвалід пасля заканчэння праходжання адаптацыі да працоўнай дзейнасці можа быць прыняты на пастаянную працу.