RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На якія мэты прадугледжана магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу ў межах Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2019 № 345?

Вопрос: На якія мэты прадугледжана магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу ў межах Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2019 № 345?

Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу можна на:

будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных ці блокавых жылых дамах, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамі) сям’і, якія знаходзяцца (стаяць) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або якія знаходзяцца (знаходзіліся) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора;

атрыманне на платнай аснове членам (членамі) сям’і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі;

атрыманне членам (членамі) сям’і платных медыцынскіх паслуг, якія аказваюць арганізацыі аховы здароўя.

З 01.01.2019 сем’і, якім прызначаны сямейны капітал, могуць звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы прызначэння сямейнага капіталу або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).