RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На сайце Камітэта дзяржкантролю апублікаваны планы выбарачных праверак суб’ектаў гаспадарання на першае паўгоддзе 2020 г.

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і г. Мінску на першае паўгоддзе 2020 г.

Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на ўказаны перыяд па краіне запланавана 3323 праверкі. З іх 452 будзе праведзена ў Магілёўскай вобласці.

На Магілёўшчыне праверкамі будзе ахоплена 364 суб’екты. Найбольшая колькасць праверак запланавана МНС (105 або 23%) і Мінпрацы і сацабароны (78 або 17%). Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах першага паўгоддзя 2020 г. складае 2%.

Больш за палову (65%) запланаваных на названы перыяд праверак – наглядныя (праверкі пытанняў, якія тычацца арганізацыі бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя).

Азнаёміцца падрабязней з планамі выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2020 г. можна на сайце Камітэта дзяржкантролю па адрасе www.kgk.gov.by».