RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Круглянскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: праект «Арыенцір – здароўе»

1. Назва праекта

«Арыенцір – здароўе»

2. Назваарганізацыі

Установа «Круглянскі раённы цэнтр сацыяльнагаабслугоўвання насельніцтва»

3. Адрас арганізацыі

Магілёўская вобласць, г. Круглае, вул. Пралетарская, д.30

+375223470525, факс: +375223472033

e-mail: krugloe13c@gmail.com

4. Інфармацыя аб арганізацыі

Мэтай дзейнасці арганізацыі з’яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі Круглянскага раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Арганізацыя створана ў 2000 годзе.

Рэсурсы арганізацыі – уласныя сродкі (пазабюджэтныя).

Арганізацыя супрацоўнічае з Беларускім таварыствам інвалідаў, Беларускім таварыствам інвалідаў па зроку, Круглянскім раённым Саветам ветэранаў, Круглянскай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Вопыту ў праектнай дзейнасці няма.

5. Кіраўнікарганізацыі

Лідзія Мікалаеўна Церашкова, дырэктар установы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», + 375223470525

6. Менеджар праекта

Лідзія Мікалаеўна Церашкова, дырэктар установы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», + 375223470525

7. Ранейшая дапамога, атрыманая ад іншых замежных крыніц

Дапамога не прадастаўлялася

8. Патрэбная сума

35743,00 долараў ЗША

9. Сафінансаванне

2721,25 долараў ЗША

10. Тэрмін праекта

12 месяцаў

11. Мэты праекта

Паляпшэнне якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, паляпшэнне іх самаадчування і стану здароўя шляхам навучання сацыяльных работнікаў, сядзелак і павышэння іх мабільнасці

12. Задачы праекта

 

Задача № 1. Навучыць сацыяльных работнікаў і сядзелак метадам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў.

Задача № 2. Арганізаваць дзейнасць сацыяльных работнікаў і сядзелак па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, праз арганізацыю «Школы здароўя».

Задача № 3. Павысіць мабільнасць сацыяльных работнікаў і павялічыць ахоп грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, шляхам набыцця веласіпедаў і электравеласіпедаў.

Задача № 4. Набыць неабходнае абсталяванне (танометры, глюкометры) для перадачы ў карыстанне грамадзянам, якія жывуць у нястачы.

Задача № 5. Навучыць абслугоўваемых грамадзян навыкам самакантролю агульнага стану здароўя з дапамогай танометраў і глюкометраў.

Задача № 6. Абсталяваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны SOS-кнопкай «Лінія жыцця 24» для экстранага выкліку дапамогі.

Задача № 7. Забяспечыць інфармацыйнае суправаджэнне праекта.

13. Апісанне праекта

На сённяшні дзень колькасць пенсіянераў у Круглянскім раёне складае каля 30% насельніцтва. Практычна 95% грамадзян пажылога ўзросту, старэйшых за 70 гадоў, знаходзяцца на медыцынскім уліку па наступных захворваннях: артэрыяльная гіпертэнзія, стэнакардыя, цукровы дыябет, інфаркт міякарда, інсульт. Найважнейшым крокам па прадухіленні інваліднасці і смяротнага зыходу ад вышэйзгаданых захворванняў з’яўляецца прафілактыка неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва.

Паводле даных УАЗ «Круглянская цэнтральная раённая бальніца», на тэрыторыі Круглянскага раёна ў 2018 г. узрасла колькасць сардэчна-сасудзістых захворванняў і цукровага дыябету.

Тут пражывае 4069 грамадзян пенсійнага ўзросту. Ім аказваюць медыцынскую дапамогу ўрачы амбулаторый і фельчары фельчарска-акушэрскіх пунктаў (далей – ФАП). Нагрузка на медыцынскі персанал з кожным годам узрастае. Асноўнымі крыніцамі дапамогі і інфармацыі для пажылых грамадзян з’яўляюцца, акрамя работнікаў ФАПа, сацыяльныя работнікі, сваякі і суседзі.

Часта пенсіянеры звяртаюцца да сацыяльных работнікаў з просьбамі вымераць ціск, паколькі ў большасці з іх няма танометраў або яны не ўмеюць імі карыстацца.

У межах праекта пры дапамозе спецыялістаў раённай бальніцы будзе арганізавана навучанне сацыяльных работнікаў і сядзелак метадам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і грамадзяне сталага ўзросту будуць забяспечаны прыборамі вымярэння артэрыяльнага ціску і глюкометрамі, а сацыяльныя работнікі і сядзелкі змогуць своечасова заўважыць абвастрэнне захворвання.

Будуць распрацаваны брашуры і буклеты па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і распаўсюджаныя сярод мэтавых груп.

Будзе арганізавана «Школа здароўя», у межах якой пройдуць навучальныя семінары і круглыя сталы для сацыяльных работнікаў і сядзелак.

Будуць набыты веласіпеды і электравеласіпеды для павышэння мабільнасці сацыяльных работнікаў і сядзелак і павелічэння ахопу грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, сумкі-аптэчкі для аказання дапамогі ў экстранай сітуацыі.

У межах 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ветэраны Вялікай Айчыннай вайны будуць аснашчаны SOS-кнопкай «Лінія жыцця 24» для экстранага выкліку дапамогі.

Такім чынам, усе вышэйназваныя мерапрыемствы будуць садзейнічаць паляпшэнню якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажылых грамадзян, паляпшэнню іх самаадчування і стану здароўя.

Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах апублікуецца на сайтах установы аховы здароўя «Круглянская цэнтральная раённая бальніца», установы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, у раённай газеце «Сельскае жыццё».

14. Абгрунтаванне сацыяльнай значнасці праекта

Забеспячэнне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажылых грамадзян медыцынскімі апаратамі (танометрамі і глюкометрамі) і навучанне іх карыстаннем дазволіць знізіць верагоднасць абвастрэння неінфекцыйных захворванняў, матываваць людзей сталага ўзросту падтрымліваць здаровы лад жыцця, захоўваць і ўмацоўваць іх здароўе.

Набыццё веласіпедаў, электравеласіпедаў, сумак-аптэчак для сацыяльных работнікаў і сядзелак дасць магчымасць павысіць іх мабільнасць і павялічыць ахоп людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, аказаць першую медыцынскую дапамогу.

Аснашчэнне SOS-кнопкай «Лінія жыцця 24» дасць магчымасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны экстрана выклікаць дапамогу ў выпадку неабходнасці.

Рэалізацыя ўсіх мерапрыемстваў будзе накіравана на паляпшэнне якасці жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажылых грамадзян, паляпшэнне іх самаадчування і стану здароўя.

15. Дзейнасць пасля заканчэння праекта

1. Веды, атрыманыя сацыяльнымі работнікамі і сядзелкамі ў працэсе рэалізацыі праекта, дазволяць ім прапагандаваць прафілактыку неінфекцыйных захворванняў і здаровы лад жыцця як сярод пажылых грамадзян, так і ў свайго найбліжэйшага акружэння – у сям’і, суседзяў, супрацоўнікаў, што будзе спрыяць распаўсюджванню асноў здаровага ладу жыцця і прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва. Таксама сацыяльныя работнікі будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды і ў далейшым у сваёй працы з пажылымі грамадзянамі.

2. У выніку праекта пэўная колькасць людзей навучыцца прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і карыстацца танометрамі і глюкометрамі. У далейшым колькасць гэтых людзей будзе заставацца стабільнай і нават павялічвацца ў выніку распаўсюджвання ведаў па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і перадачы навыкаў карыстання прыладамі.

3. Умацуецца матэрыяльна-тэхнічная база.

16. Бюджэт праекта

38464,25 долараў ЗША