RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб працэдуры правядзення рамонтна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці

Для правядзення работ непасрэдна на гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс) і заканадаўствам у сферы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур устаноўлены наступны парадак.

1. Атрыманне дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (артыкул 115 Кодэкса, пункт 3.15 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 (далей – пастанова № 156).

Згодна з вышэйуказаным пералікам зацікаўленымі асобамі (заяўнікамі) у Міністэрства культуры для выдачы дазволу прадастаўляюцца наступныя дакументы:

заява па ўстаноўленай форме;

справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах, падрыхтаваная асобай, на якую ўскладзены абавязак кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі (у выпадку выканання работ у папярэднія гады).

Даведачна: згодна з пунктамі 1 і 5 Палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб’ектаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.02.2007 № 223, заяўнікамі, якія звяртаюцца ў Міністэрства культуры па выдачу дазволу з’яўляюцца:

заказчык,

забудоўшчык,

генеральны падрадчык пры будаўніцтве аб’ектаў «пад ключ»,

інжынер (інжынерная арганізацыя) пры заключэнні дагавора на аказанне інжынерных паслуг па комплексным кіраванні будаўнічай дзейнасцю.

Пры гэтым асаблівасці парадку атрымання дазволу на рэканструкцыю нежылых памяшканняў у жылых дамах, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржспіс), устаноўлены ў Палажэнні аб парадку рэканструкцыі жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, а таксама нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2013 № 384. Згодна з гэтай пастановай збор зыходных даных на праектаванне ад зацікаўленых арганізацый (дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзены Міністэрствам культуры, – у выпадку выканання рэканструкцыі нежылых памяшканняў у жылых дамах, унесеных у Дзяржспіс, архітэктурна-планіровачнае заданне, заключэння ўзгадняльных арганізацый, тэхнічныя ўмовы на інжынерна-тэхнічнае забеспячэнне аб’екта) ажыццяўляецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам у парадку, устаноўленым у артыкуле 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».

Зыходныя даныя на праектаванне выдаюцца разам з рашэннем аб дазволе на рэканструкцыю.

На падставе прадастаўленых забудоўшчыкам дакументаў і іншых атрыманых дакументаў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган прымае рашэнне аб дазволе рэканструкцыі або накіроўвае забудоўшчыку матываваную адмову.

Формы, зацверджаныя пастановай Міністэрства культуры ад 26 студзеня 2017 г. № 5:

заява на выдачу дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;

дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Атрыманне заключэння Міністэрства культуры аб узгадненні навукова-праектнай дакументацыі (артыкул 119 кодэкса, пункт 3.15-3 пастановы № 156), распрацаванай пад кіраўніцтвам асобы, якая мае пасведчанне Міністэрства культуры на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Наяўнасць заключэння Міністэрства культуры не вызваляе ад неабходнасці афармлення дакументаў у іншых дзяржаўных органах у адпаведнасці з заканадаўствам да пачатку правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ.

Акрамя таго, для арганізацыі ажыццяўлення навукова-метадычнага кіраўніцтва пры выкананні работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння фіксацыі стану і ходу работ у працэсе іх выканання, складання навукова-рэстаўрацыйнай справаздачы ў адпаведнасці з артыкуламі 116, 118 кодэкса заказчыку неабходна забяспечыць правядзенне аўтарскага нагляду праектнай або навуковай арганізацыяй, у якой працуе грамадзянін, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, або індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць названае пасведчанне.

Выкананне работ на аб’екце спадчыны варта рабіць у строгай адпаведнасці з узгодненай Міністэрствам культуры праектнай дакументацыяй. Адступленні ад узгодненых праектных рашэнняў без узгаднення Міністэрства культуры не дапускаюцца.

3. Пасля завяршэння работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з артыкулам 120 кодэкса Міністэрства культуры на падставе пункта 3.25-2 пастановы № 156 выдае заключэнне аб адпаведнасці нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці пры ўмове прадастаўлення:

навукова-рэстаўрацыйнай справаздачы аб выкананых работах, складзенай асобай, на якую ўскладзены абавязак кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі,

акта аб перадачы навукова-праектнай дакументацыі ў Банк даных.

Даведачна: Формы, зацверджаныя пастановай Міністэрства культуры ад 26 студзеня 2017 г. № 4:

заява аб выдачы заключэння аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонта-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;

заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонта-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.