RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

 

Упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці аблвыканкама (далей – аддзел) з’яўляецца структурным падраздзяленнем аблвыканкама, які адносіцца да апарату аблвыканкама.

Упраўленне размешчана ў кабінетах 100, 101, 150, 151 будынка па месцы знаходжання аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) на першым паверсе.

 

Рэжым работы:

панядзелак–пятніца

з 8.00 да 13.00

з 14.00 да 17.00

выхадныя дні: субота, нядзеля

 

Структура аддзела:

– начальнік упраўлення

– намеснік начальніка упраўлення

– 3 вядучыя бухгалтары

 

Склад аддзела:

Гатоўчык

Алег Уладзіміравіч

начальнік упраўлення

каб. 101

тэл. (8-0222) 75 17 82

Раманенка

Вольга Мікалаеўна

намеснік начальніка

каб. 151

тэл. (8-0222) 75 17 95

Уладзімірава Ірына Міхайлаўна

вядучы бухгалтар

каб.150

тэл. (8-0222) 25 23 55

Лісоўская Віталіна Васільеўна

вядучы бухгалтар

каб.100

тэл. (8-0222) 75 18 10

Распуціна

Марына Іванаўна

вядучы бухгалтар

каб.100

тэл. (8-0222) 75 18 00

Асноўнымі задачамі упраўлення зяўляюцца:

вядзенне бухгалтарскага ўліку і складанне справаздачнасці апарату аблвыканкама, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і структурных падраздзяленняў аблвыканкама, вядзенне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, якія ўскладзены на аддзел адпаведнымі распараджэннямі старшыні аблвыканкама (далей –падраздзяленні аблвыканкама);

вядзенне бухгалтарскага ўліку як сістэмы бесперапыннага фарміравання інфармацыі ў вартасным выразе аб актывах, абавязацельствах, даходах і выдатках з дапамогай дакументавання, інвентарызацыі, уліковай ацэнкі, двайнога запісу на рахунках бухгалтарскага ўліку і абагульнення ў справаздачнасці;

распрацоўка бюджэтных каштарысаў, а таксама мэтавае накіраванне і размеркаванне бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з бюджэтным роспісам;

складанне справаздачнасці як сістэмы вартасных паказчыкаў аб актывах, абавязацельствах, даходах і выдатках, якая адлюстроўвае фінансавае становішча на справаздачную дату і змены фінансавага становішча за справаздачны перыяд.

Асноўнымі функцыямі аддзела з’яўляюцца:

вядзенне бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўленне кантролю за захаванасцю і рацыянальным выкарыстаннем грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей, выканання дагаворных абавязацельстваў і касавай дысцыпліны, адпаведнасць выдаткаў зацверджаным натуральным і грашовым нормам і расцэнкам;

вызначэнне ўнутраных правілаў дакументавання гаспадарчых аперацый, дакументазвароту, правядзенне інвентарызацыі і пераацэнкі актываў, абавязацельстваў, уласнага капіталу, даходаў, выдаткаў;

распрацоўка бюджэтных каштарысаў апарату і структурных падраздзяленняў аблвыканкама і кантроль за мэтавым напрамкам і размеркаваннем бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з бюджэтным роспісам;

праверка адпаведнасці патрабаванням заканадаўства першасных уліковых дакументаў, правільнасці і своечасовасці іх афармлення;

падлік і пералік падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

аказанне метадычнай дапамогі кіраўнікам і спецыялістам структурных падраздзяленняў аблвыканкама, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;

прадастаўленне ва ўстаноўленыя тэрміны бухгалтарскай і статычнай справаздачнасці ў органы Міністэрства фінансаў, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь;

складанне штатнага раскладу аблвыканкама;

падрыхтоўка распараджэнняў старшыні аблвыканкама аб прэміраванні, аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам аблвыканкама і распараджэнне маёмасцю аблвыканкама;

захоўванне бухгалтарскіх дакументаў на працягу тэрмінаў, устаноўленых заканадаўствам.