RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Бабруйска імя У. У. Алоўнікава: праект «Музыка без абмежаванняў»

1

Назва праекта

«Музыка без абмежаванняў» 

2

Назваарганізацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Бабруйска імя У.У. Алоўнікава»

 

3

Фізічны і  юрыдычны адрас арганізацыі, тэлефон, факс, e-mail

213811 Рэспубліка Беларусь, Магілёўскаявобласць, г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 35а, 80225790032, 80225790035, dmsh2olovnikov@yandex.by

4

Інфармацыя аб арганізацыі

Дзіцячая школа мастацтваў № 2 імя У. У. Алоўнікава ўтворана ў 1974 годзе.

Школа рэалізуе праграму дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі. Напрамак дзейнасці – музычны.

У школе адкрыта 10 аддзяленняў і падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне вядзецца па спецыяльнасцях: фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль, кантрабас, труба, флейта, трамбон, тэнар, барытон, валторна, саксафон, электрагітара, ударныя інструменты, домра, балалайка, баян, акардэон, гітара, цымбалы, акадэмічныя, народныя і эстрадныя спевы.

Кантынгент навучэнцаў школы складае больш за 700 чалавек.

На базе школы праводзяцца:

– рэспубліканскі конкурс юных піяністаў імя У. У. Алоўнікава;

–адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці «У кожнай песні –сонейка». 

5

Кіраўнік арганізацыі

Касцяневіч Наталля Юр’еўна, дырэктар школы,

80225790032, +375293182140

6

Папярэдняядапамога, атрыманаяадіншых замежных крыніц

Адсутнічае

7

Патрэбная сума

50000 долараўЗША

8

Тэрмін праекта

2020–2022

9

Мэта праекта

Сфарміраваць станоўчыя адносіны да дзяцей з дыягназам аўтызм, забяспечыць музычную адукацыю дзяцей-аўтыстаў з мэтай развіцця, культурнага выхавання і далейшай сацыялізацыі і інтэграцыі ў грамадстве.

10

Задачы праекта

– Распрацоўка навучальных праграм і індывідуальных планаў для дзяцей-аўтыстаў;

– Арганізацыя навучання выкладчыкаў па адпаведным профілі;

– Арганізацыя працэсу навучання і выхавання дзяцей-аўтыстаў па індывідуальных планах;

–Неабходнае тэхнічнаеабсталяванне кабінетаў, абнаўленне фонду музычных інструментаў;

– Стварэнне безбар’ернага асяроддзя ва ўстанове;

– Азнаямленне з вынікамі працы ўсіх зацікаўленых.

11

Дэталёваеапісанне дзейнасці ў межах праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі

Музычнае навучанне дзяцей-аўтыстаў на працягу стандартнага навучальнага года па індывідуальных планах. Мэтавая група ахоплівае дзяцей з адпаведным дыягназам, іх бацькоў і педагогаў, якія жадаюць прайсці перападрыхтоўку па зададзеным профілі.

Праект уключае ў сябе наступныя мерапрыемствы:

– распрацоўка індывідуальных планаў з кансультацыяй медыцынскіх спецыялістаў і цьютараў;

– навучанне ігры на інструменце і тэорыі музыкі;

– распрацоўка і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў з удзелам дзяцей-аўтыстаў;

– метадычныя сталы.

Чаканыя вынікі бачацца ў якаснай змене інтэлектуальнага, псіхалагічнага ўзроўню развіцця дзяцей-аўтыстаў, у маштабным прывабліванні гэтай групы дзяцей да музычнай адукацыі, сацыяльным выхаванні грамадства, праз фарміраванне сучасных адэкватныхадносін да дзяцей-аўтыстаў. Адказным за рэалізацыю праекта выступае ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Бабруйска імя У. У. Алоўнікава».

12

Абгрунтаванне праекта

Сучаснае становішча дзяцей з дыягназам «аўтызм» мае на ўвазе шматлікія забароны ў адукацыйным плане. У прыватнасці, музычныя ўстановы фактычна не ахопліваюць названую групу дзяцей. Маюцца толькі адзінкавыя выпадкі. Між тым, сусветны вопыт красамоўна сведчыць аб паспяховасці навучання дзяцей-аўтыстаў музыцы. Музычная практыка дазваляе паспяхова развіваць камунікатыўныя і інтэлектуальныя навыкі, дабратворна адбіваецца на псіхіцы такіх дзяцей. Наша арганізацыя бачыць сваёй мэтай далучыцца да агульнасусветнай тэндэнцыі шляхам забеспячэння музычнай адукацыі для дзяцей-аўтыстаў, абапіраючыся на сусветны вопыт і дзейнасць адпаведных еўрапейскіх арганізацый.

13

Дзейнасць паслязавяршэння праекта

Рэалізацыя гуманітарнага праекта ўключае ў сябе цэлы спектр задач, спрыяльнае рашэнне якіх можа прывесці да якаснага выніку і стварэння інавацыйнага музычна-выхаваўчай плыні ў нашай краіне–музычнай адукацыі дзяцей-аўтыстаў.

Праект дазволіць здабыць музычных педагогаў новай фармацыі –«музычны педагог-дэфектолаг», у будучыні адкрыць асобнае аддзяленне, цесна супрацоўнічаць з еўрапейскімі арганізацыямі па гэтым пытанні, ахапіць новую групу дзяцей, зрабіўшы іх жыццё больш якасным і цікавым.

14

Бюджэт праекта

Бюджэт праекта складаецца з пастаўленых задач, а менавіта:

– арганізацыя навучання педагогаў па адпаведным профілі;

– поўнае тэхнічнае абсталяванне некалькіх кабінетаў (камп’ютар, інтэрнэт, планшэт, музычныя інструменты, інтэрактыўная дошка і іншае);

– стварэнне безбар’ернага асяроддзя ва ўстанове.